У Слуцку сёння адкрыты новы Палац шлюбаў

28 апреля 2017

У Слуцку сёння адкрыты новы Палац шлюбаў - і ў першы ж дзень згоду на рэгістрацыю сямейнага саюза ва ўрачыстай абстаноўцы далі 6 пар. Да адкрыцця ўстановы падрыхтавалі і рэтравыставу вясельных сукенак, у розны час у іх ішлі пад вянец жыхаркі Слуцка. Штогод у горадзе рэгіструецца амаль 600 шлюбаў. Звяртаюцца пары і з іншых раёнаў Мінскай вобласці.

У новым будынку ёсць пакоі жаніха, нявесты, фуршэтная зала. Адкрыццё Палаца шлюбаў - падарунак не толькі жыхарам, але і органам ЗАГСа да 100-годзя з дня іх утварэння.