У Нью-Ёрку па ініцыятыве Беларусі адбылася дыскусія па пытаннях чарнобыльскай праблематыкі

27 апреля 2017

Цырымонія адкрыцця фотавыставы, прысвечанай Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе, адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Здымкі зробленыя не толькі прафесійнымі фатографамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей.

Мерапрыемства арганізавана Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ААН сумесна з офісам Праграмы развіцця ААН у Беларусі.

Паралельна ў Нью-Ёрку адбылася спецыяльная дыскусія па пытаннях чарнобыльскай праблематыкі, арганізаваная па ініцыятыве нашай краіны. Начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Дзмітрый Мірончык адзначыў неабходнасць забеспячэння ўстойлівага развіцця ў пацярпелых рэгіёнах праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі.