У Мінскай вобласці сёлета пашырылі выбар новых спецыяльнасцяў

17 июля 2017

Змяненні датычацца сістэмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У Барысаўскім ліцэі ўпершыню адкрыюць набор па кваліфікацыі «рэстаўратар дэкаратыўна-мастацкіх афарбовак». А ў Капылі будуць рыхтаваць «агентаў па абслугоўванні аўтамабільных перавозак». У тым ліку некаторыя спецыяльнасці адкрыюць пасля перапынку. Напрыклад, у Слуцку адноўлена падрыхтоўка вытворцаў тварагу. У Мінскім абласным каледжы - спецыялістаў садова-паркавага будаўніцтва.

Сёлета ў каледжах і ліцэях Мінскай вобласці адноўленая падрыхтоўка па 25 кваліфікацыях. Нагадаю, у прафесійна-тэхнічныя ўстановы сёлета прымуць больш за 3 тысячы студэнтаў. У сярэднія спецыяльныя - амаль 2 тысячы.