У Мінскай вобласці працягваюцца работы па добраўпарадкаванні буйных гарадоў

23 мая 2017

У Мінскай вобласці працягваюцца работы па добраўпарадкаванні буйных гарадоў, такіх, як Салігорск, Барысаў, Маладзечна. А ў Жодзіне, акрамя аднаўлення і рамонту вуліц і двароў, актыўна рэалізуюць інвестпраекты. А гэта новыя гандлёвыя і сацыяльныя аб'екты. Больш падрабязна Аляксей Кандраценка.

Сотні рабочых і шум спецтэхнікі! Такая карціна сёння ў многіх кварталах Жодзіна. Старыя вуліцы набываюць новы выгляд. Працы ідуць аператыўна, а да пэўных нязручнасцей мясцовыя жыхары ставяцца з разуменнем. У выніку горад атрымае больш зручную інфраструктуру.

Наталля Сушко, старшыня Жодзінскага гарадскога савета дэпутатаў: "Асноўная праблема з улікам таго, што ў Жодзіне шчыльная жылая забудова, мала месцаў для стаянкі аўтамабіляў. Таму ў першую чаргу за кошт зялёных зон мы пашыраем, наколькі гэта магчыма, паркавальныя месцы. Самае галоўнае, што мы гэта робім усе разам. Ёсць разуменне з боку прадпрыемстваў, арганізацый горада. Ёсць падтрымка савета прадпрымальнікаў".

У той жа час некаторыя сучасныя вуліцы асвяжаць новым асфальтам. А вось старое асфальтавае пакрыццё тратуараў мяняюць на новую плітку. Маці з каляскамі, напрыклад, гуляць будзе больш зручна.

Дарэчы, за парадкам сочаць і самі гараджане, прычым перыядычна з карысцю для культурнага іміджу горада.

Новы помнік воінам-інтэрнацыяналістам – прыклад таго, якую аддачу прыносіць калектыўная праца жодзінцаў. Манумент пабудавалі за сродкі, якія сабралі падчас гарадскога леташняга суботніка.

Акрамя таго, за парадкам у сваіх дамах і дварах сочаць і праз сістэму тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. А гэта больш як 270 дамоў. Многія з іх больш чым з паўвекавой гісторыяй, але, дзякуючы клопату жыхароў, будынкі выглядаюць як новыя.

Яшчэ адзін аспект у абнаўленні горада - рэалізацыя інвестыцыйных праектаў.

Сяргей Конан, першы намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама: "Горад прапаноўвае пляцоўкі для гандлёвых і вытворчых аб'ектаў. І вось прыклад цікавы - аб'ект, які ў мяне за спіной. Тут прадпрымальнік набыў праз аўкцыён участак і бачыце, што гандлёвы аб'ект ужо на выхадзе".

Такім чынам зараз работы па добраўпарадкаванні актывізуюцца. Ужо да восені Жодзіна прыкметна абновіцца, што стане добрым падарункам для ўсіх яго жыхароў да Дня горада.