У Мінску прэзентавалі дапаможнік па правах дзіцяці

28 мая 2015

Чарговы крок да абароны правоў самых маленькіх. Напярэдадні ў Мінску ў сценах латвійскага пасольства прэзентавалі дапаможнік па правах дзіцяці. Стварылі дакумент дзіцячы фонд ААН ЮНІСЕФ сумесна з Еўрасаюзам. Па словах распрацоўшчыкаў, дапаможнік стане своеасаблівым памочнікам работнікам арганізацый, чыя дзейнасць звязаная з правамі дзіцяці.

Прэзентацыя дапаможніка прайшла ўжо амаль у сарака краінах свету. У Беларусі яго паспелі выпрабаваць ужо і на практыцы - распрацоўшчыкі правялі спецыяльны трэнінг.