У Мінску адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі

29 марта 2017

Сёння ў Мінску адкрыты першы ў нашай краіне Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі. На базе педуніверсітэта імя Максіма Танка студэнты змогуць атрымліваць тэарэтычныя веды, ёсць і практычная гульнявая зала. Батут, басейн з шарыкамі, спецыялізаваная шведская сценка - пры дапамозе такіх трэнажораў можна асвоіць найноўшыя методыкі выхавання дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Вера Хітрук, дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка: 

"Дзіця, для якога залішнімі з'яўляюцца розныя сенсорныя раздражняльнікі - моцны гук або святло. Сам ён зняць гэтае напружанне не можа, і вось у кожнай школе можа стаяць вось такое крэсла-груша, якое ахінае дзіця і тым самым здымае з яго ўсю нагрузку".

Настаўнікі-дэфектолагі плануюць і заняткі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, каб дапамагчы ім уладкавацца ў грамадстве.