У Гродне з’явілася паркоўка выключна для матацыклаў

26 июля 2017

У Гродне з’явілася першая ў краіне паркоўка выключна для матацыклаў. Габарыты стаяначных месцаў разлічвалі, зыходзячы з памераў класічных і спартыўных мадэляў. Стаянка размешчана ля гандлёвага цэнтра, пазначана трафарэтамі і дарожнымі знакамі.

Паркоўка пакуль невялікая - на 5 месцаў, але калі будзе неабходнасць, іх колькасць гатовы павялічыць.