У гарадской ратушы ў Мінску прайшоў урачысты прыём выпускнікоў Акадэміі МУС

24 июля 2017

У гарадской ратушы ў Мінску cёння прайшоў урачысты прыём выпускнікоў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Штогод у такім фармаце курсантаў прымаюць на службу. Маладых лейтэнантаў чакаюць ў розных падраздзяленнях - Дзяржаўтаінспекцыя, крымінальны вышук, наркакантроль і іншае.

Дзмітрый Грачыха, намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама: "Гэта ўсё выпускнікі, якія праходзілі навучанне ў Акадэміі МУС у адпаведнасці са сваёй спецыялізацыяй - гэта крымінальная міліцыя, міліцыя грамадскай бяспекі. У асноўным гэта выпускнікі, якія былі накіраваныя ў Акадэмію МУС камплектуючымі органамі. Яны туды і вернуцца".

Сёлета рады сталічнай міліцыі папоўніў 91 выпускнік галоўнай міліцэйскай ВНУ краіны.