У Гомелі падвялі вынікі працы абласной арганізацыі "Белая Русь"

24 мая 2017

Актыўная работа з насельніцтвам і правядзенне акцый патрыятычнай скіраванасці.

У Гомелі падвялі вынікі працы абласной арганізацыі "Белая Русь" і азначылі асноўныя кірункі дзейнасці на найбліжэйшы перыяд. Вялікая ўвага будзе нададзена працы грамадскіх прыёмных. Тут можна будзе атрымаць кансультацыі ад прадстаўнікоў улады і дэпутацкага корпуса.

У рэгіёне арганізацыя налічвае амаль 24 тысячы чалавек і больш за тысячу першасных ячэек. Самае вялікае прадстаўніцтва "Белай Русі" - ва ўстановах адукацыі, далей у гэтым спісе - прамысловая сфера і ахова здароўя.