У Брэсце прайшоў 5-ы міжнародны чэмпіянат па спідкубінгу

24 июля 2017

Сабраць кубік Рубіка за лічаныя секунды, з заплюшчанымі вачамі, адной рукой і нават нагамі! У Брэсце прайшоў 5-ы міжнародны чэмпіянат па спідкубінгу. Больш як 40 удзельнікаў з Польшчы, Украіны і Расіі змагаліся ў спрыце рук і лагічным мышленні. Апроч зборкі класічнай галаваломкі тры на тры, спаборніцтвы праходзілі ў 17 дадатковых дысцыплінах. Таксама была арганізаваная зона навучання.

На чэмпіянаце быў устаноўлены новы нацыянальны рэкорд Беларусі па зборцы кубіка. Гэта 8,84 секунды. Яго ўладальнік - 11-класнік з Мінска Уладзіслаў Камінскі. Усе лепшыя вынікі зафіксаваныя ў базе Сусветнай асацыяцыі кубіка.