У Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі

28 мая 2015

Дажджы і навальніцы пройдуць у большасці раёнаў краіны, а ў некаторых магчымы і град. Узмоцніцца вецер да 20 метраў за секунду. Паветра днём прагрэецца да 18 са знакам плюс, па ўсходзе краіны будзе трохі цяплей - каля 22. Нагадаем, напярэдадні навальнічны разрад маланкі стаў прычынай 2 пажараў. Пад Мінскам гарэў Музей народнай архітэктуры і побыту, а ўначы з-за маланкі згарэла капліца ў вёсцы Сіціцк.