У Беларусі рашуча асуджаюць тэракт у Лондане

23 марта 2017

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС Беларусі. Наша краіна выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, а таксама жадае самага хуткага акрыяння пацярпелым.

Сітуацыя ў Лондане застаецца напружанай. СМІ паведамляюць пра эвакуацыю знакамітага небаскроба Мэры-Экс. Паводле звестак таблоіда The Sun, гэтай раніцай у паліцыю паступіў сігнал аб задымленні ў сутарэнні. Будынак быў эвакуіраваны, прычына пакуль незразумелая. Паміж тым затрыманыя восем падазроных у атацы на Вестмінстэрскім мосце. Ужо вядома, што злачынец нарадзіўся ў Брытаніі і прыцягваў увагу контрразведкі. У апошні час падазрэнняў не выклікаў. Увечар у Лондане пройдзе акцыя ў памяць аб ахвярах тэракта.