У Беларусі падведзеныя вынікі рэспубліканскага суботніка - 2017

29 апреля 2017

Усяго зароблена больш як 7 мільёнаў 420 тысяч рублёў. Сабраныя грошы накіруюць на абсталяванне цэнтраў дзіцячай творчасці, рэканструкцыю аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Частка сродкаў пойдзе на стварэнне інавацыйных кампаній, а таксама падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых лагераў. У суботніку прынялі ўдзел амаль тры мільёны чалавек. Беларусы працавалі на рабочых месцах, добраўпарадкоўвалі паркі і населеныя пункты.