У Беларусь у пачатку тыдня прыйдуць дажджы

29 мая 2017

У Беларусь у пачатку тыдня на змену сонечнаму і сухому надвор'ю прыйдуць дажджы. Ападкі чакаюцца ў большасці раёнаў краіны, магчымы навальніцы. Да таго ж прагназуецца моцны парывісты вецер. Паветра прагрэецца да 25-ці градусаў, яшчэ цяплей будзе па поўдні Беларусі.

У некаторых рэгіёнах зараз высокая небяспека пажараў. Сіноптыкі рэкамендуюць быць асцярожнымі з агнём у лесе і на дачных участках.