Грамадства

Спампаваць

11 Студзеня 2017 15:05

У Беларусь на змену лютым маразам прыйдуць снегапады

На працягу тыдня сіноптыкі прагназуюць парывісты вецер і моцныя ападкі. Дзяржаўтаінспекцыя ўжо гатовая перайсці  ва ўзмацненне і гарантаваць бяспеку на дарогах пры любых умовах.

Станіслаў Салавей, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі: "У сувязі з выпадзеннем ападкаў Дзяржаўтаінспекцыя маніторыць сітуацыю па краіне і ў выпадку ўзнікнення неабходнасці ўводзіць план "Надвор'е". Пасля ўвядзення гэтага плана праца ДАІ скіравана на тое, каб аказаць дапамогу дарожным службам, грамадзянам, якія аказаліся ў складанай сітуацыі. А самі ўдзельнікі дарожнага руху павінны разумець, што імгненна прыбраць снег немагчыма, пра сваю бяспеку трэба паклапаціцца самім. Вадзіцелям неабходна захоўваць бяспечную хуткасць".

Капрызы прыроды ўплываюць і на сітуацыю на дарогах. Сёння ноччу каля Гродна адбылося лабавое сутыкненне. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель "жыгулёў" не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. У выніку магутнага ўдару пасажыр ВАЗа шпіталізаваны ў цяжкім стане, вадзіцель  памёр у бальніцы. Як паведамляюць у ДАІ, мужчына не быў прышпілены рамянём бяспекі. Дарожная міліцыя высвятляе акалічнасці смяротнага ДТЗ.

 

 

 

Iншыя навіны

Мультсериал от спасателей Мультсерыял ад ратавальнікаў 27.03.2017 15:22 / Грамадства Мультсерыял ад ратавальнікаў
Лужица. Неизвестная Хатынь  Лужыца. Невядомая Хатынь 26.03.2017 21:41 / Грамадства Лужыца. Невядомая Хатынь