Грамадства

Спампаваць

12 Жніўня 2017 15:00

Унікальная касмічная калекцыя з'явілася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Лётчык-касманаўт Алег Навіцкі, ураджэнец Мінскай вобласці, перадаў у фонды музея асабістыя рэчы, імянны касцюм, выратавальныя сродкі, а таксама нацыянальны флаг Беларусі, які Навіцкі браў з сабою ў космас. Акрамя таго, зараз у музеі можна ўбачыць фатаграфіі з падрыхтоўкі і палёту касмічнай экспедыцыі. Сваё ганаровае месца зойме і эмблема экіпажа, на якой намаляваны карабель і сімвалы дзяржаў - удзельнікаў экспедыцыі.

Алег Навіцкі, лётчык-касманаўт: "Рэчы і флаг, вядома, лісты, сувеніры, падарункі ад сваякоў - усё змясцілася. Было вельмі прыемна, што супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Расіі вельмі хутка пайшлі насустрач. Была такая ўрачыстая перадача флага. Флаг быў агледжаны, дапушчаны да палёту".

Нагадаем, напярэдадні Алег Навіцкі наведаў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, дзе азнаёміўся з поспехамі нашых спецыялістаў у галіне касманаўтыкі. Акрамя таго, Навіцкі пацвердзіў свой удзел у 31-м міжнародным кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які пройдзе ў Беларусі ў верасні 2018 года.

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 22 августа Прагноз надвор’я на 22 жніўня 21.08.2017 15:45 / Грамадства Прагноз надвор’я на 22 жніўня