Навукоўцы Акадэміі навук Беларусі сустрэліся з топ-менеджарамі карпарацыі "Раскосмас"

27 июля 2017

Новы расійска-беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі плануецца запусціць у 2020 альбо ў 2021 годзе. Пра гэта стала вядома сёння ў Мінску на сустрэчы навукоўцаў Акадэміі навук нашай краіны з топ-менеджарамі карпарацыі "Раскосмас". Стварэнне апарата, паводле папярэдніх ацэнак, будзе каштаваць 180 мільёнаў долараў.

Гэта сума з улікам страхоўкі. Спецыялісты не толькі абмеркавалі фінансавыя і тэхнічныя пытанні, якія датычацца новага сумеснага спадарожніка, але і падвялі вынікі працы беларускага касмічнага апарата. Ён знаходзіцца на арбіце ўжо 5 гадоў. Нагадаем, яго запусцілі з касмадрома "Байканур" 22 ліпеня 2012 года.

Другі спадарожнік будзе важыць меней за адну тону. Апарат стане часткай дзеючай расійска-беларускай арбітальнай групоўкі спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі высокага распазнавання.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя