Тысячы мінчан па традыцыі дапамаглі дзецям са шматдзетных сем'яў

24 августа 2016

Дабрачынная акцыя Беларускага саюза моладзі праходзіла ў буйных гандлёвых цэнтрах сталіцы. У выніку сёння 50 шматдзетных сем'яў Мінска ў храме Уваскрэсення Хрыстовага атрымалі наборы канцылярскіх прылад і паўдзельнічалі ў забаўнай праграме. А 22 першакласнікі атрымалі ад валанцёраў БРСМ першыя партфелі.