Кропку ў крымінальнай справе па наркатрафіку з Іспаніі ў Беларусь і Расію паставяць сёння

30 мая 2017

Суд Барысава аб’явіць прыгавор пецярым абвінавачваным. Вясной мінулага года байцы наркакантролю затрымалі лідараў і ўдзельнікаў найбуйнейшага сіндыката, куды былі залучаныя грамадзяне Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Малдовы. Тры гады наркотык рэгулярна пастаўлялі буйнымі партыямі - каля 100 кілаграмаў кожная. Вага агульнага грузу - больш за тону. Гашыш перавозілі на элітных пазадарожніках у прафесійна абсталяваных схованках. Грошы ад пазапраўнага трафіку адмывалі праз нерухомасць. Двое беларусаў па гэтай крымінальнай справе дагэтуль у міждзяржаўным вышуку.