Сталіца набывае новы выгляд да свайго юбілею

27 июля 2017

Праводзяць не толькі добраўпарадкаванне і азеляненне вуліц. Аднаўляюць і аб'екты транспартнай інфраструктуры. Так, у цэнтры Мінска зараз ідзе рэканструкцыя пуцеправода над вуліцай Няміга. Там рамантуюць бетонныя апоры, поўнасцю заменяць агароджу. З'явіцца і дадатковае асвятленне. Акрамя таго, канструкцыя стане зручнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Панізяць бардзюры і ўсталююць тактыльныя пліты для жыхароў са слабым зрокам.

Завершаць рэканструкцыю да Дня горада. Акрамя таго, сёлета адрэмантуюць пуцеправод на праспекце Жукава.