Сёння cтартавала традыцыйная акцыя "Тыдзень лесу"

28 марта 2015

Пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, стварыць памятную алею або закласці дэндрапарк. Кожны можа зрабіць свой уклад у прымнажэнне лясных багаццяў рэспублікі. Сёння стартавала традыцыйная акцыя "Тыдзень лесу". Арганізацыі лясной гаспадаркі падрыхтавалі для ўдзельнікаў каля 2 тысяч аб'ектаў. Сёлета "Тыдзень лесу" прысвяцілі 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.