Спартыўная падрыхтоўка школьнікаў у Маладзечанскім раёне - узорная для ўсёй Мінскай вобласці

26 апреля 2017

Гэта даказалі самі вучні падчас алімпіяды. Тэсціраванне, баскетбол, плаванне на 50 м, акрабатычная камбінацыя. 23 каманды з кожнага раёна вобласці змагаліся за першынство.

Спартыўнае першынство ў фармаце алімпіяды праходзіць у Мінскай вобласці 13 гадоў. Аналагаў такому чэмпіянату па прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў Беларусі няма.