Супрацоўнікі Мінадукацыі выйшлі на суботнік

28 марта 2015

Супрацоўнікі Міністэрства адукацыі сёння выйшлі на свой першы сёлета суботнік. Для ўборкі тэрыторыі сталічнага цэнтра экалогіі і краязнаўства некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся з раніцы, разам з першым намеснікам міністра ведамства Вадзімам Богушам. Адны акультурвалі вальеры для жывёл, другія займаліся ўборкай лісця.

Усяго ж на тэрыторыі цэнтра экалогіі і краязнаўства сёння 19 спецыялізаваных экспазіцый. Тут любы ахвочы можа паглядзець на экзатычных жывёл, расслабіцца ў так званым "садзе філосафа" або прагуляцца ў парку руж.