Найскладанейшая аперацыя без скальпеля

23 марта 2017

Беларускія ўрачы разам з калегамі з Нідэрландаў правялі ўнікальную для медыкаў СНД аперацыю. Для ўмяшання ў галоўную артэрыю хірургі зрабілі дзве адтуліны, праз якія ўвялі спецыяльны імплантант. Яго незвычайны сплаў дазваляе самастойна раскрывацца ўнутры арганізма да патрэбнага памеру.

Алег Паланецкі, загадчык рэнтгенааперацыйнай РНПЦ "Кардыялогія":

"Сама аперацыя для нас не новая. Гэтая аперацыя называецца эндапратэзаванне аорты. Яна выконваецца ў пацыентаў з пашырэннем аорты ў брушным аддзеле. Калі сценка аорты расцягваецца, чым больш яна расцягваецца, тым больш павялічваецца імавернасць яе разрыву. Гэтая сітуацыя нясе пагрозу жыцця пацыента".

У сераду нашы медыкі разам з хірургамі з Нідэрландаў зрабілі дзве першыя такія аперацыі, якія прайшлі паспяхова. Сёння ў РНПЦ "Кардыялогія" праходзяць яшчэ два ўмяшанні, гэтым разам замежныя прафесары проста назіраюць за працай нашых хірургаў.