Школьнікам растлумачылі, як паводзіць сябе пры выяўленні ў лесе старых боепрыпасаў

24 мая 2017

Уберагчы сябе ад небяспекі і выратаваць жыццё. Сёння ў сталічнай 19-й гімназіі дзецям распавялі, як паводзіць сябе, калі выпадкова знайшлі ў лесе старыя боепрыпасы. Мерапрыемства арганізавалі судовыя эксперты. Школьнікам растлумачылі, якія прадметы ўяўляюць небяспеку, а таксама як трэба паступаць, калі знайшоў падобныя рэчывы. Прадэманстравалі макеты зброі і правялі практычны занятак.

Андрэй Куніцкі, начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі: "Дзіцяці трэба ў простай форме растлумачыць, што, дарагі, нельга гэта чапаць. Трэба адысці на бяспечную адлегласць, запомніць месца, дзе гэта знаходзіцца, паклікаць дарослых. Гэта дае такія ўстаноўкі, што рабіць. Не чапаць, адысці, запомніць месца, паклікаць на дапамогу дарослых. Такія простыя правілы, асабліва напярэдадні канікул, калі дзеці будуць наведваць дачы, ездзіць да бабуль, у лесе знаходзіцца. Вядома, ім трэба растлумачыць, як сябе паводзіць у такіх сітуацыях".

Гэтая адукацыйная кампанія падоўжыцца да канца мая. Прафілактычныя гутаркі пройдуць у школах ва ўсёй краіне. Толькі з пачатку 2017 года спецыялістамі камітэта судовых экспертыз праведзена больш за 250 даследаванняў выбуховых прадметаў, пры гэтым больш як сотня прызнаная агнястрэльнай зброяй.