Грамадства

Спампаваць

21 Красавіка 2017 15:30

Сезон атракцыёнаў адкрыты

Сёння з раніцы ў сталіцы амаль паўсотні арэляў закружыліся ва ўнісон. "Вальс", "Дзікі цягнік", "Лебедзі" - усе атракцыёны падчас зімовага перапынку прайшлі тэхнічную дыягностыку і неабходны рамонт. У гэтым сезоне на "Аўтадроме" ў парку Чалюскінцаў пратэсціруюць аўтаматызаваную кантрольную сістэму. Трапіць на электрамабілі можна толькі праз турнікеты са спецыяльнымі счытвальнікамі. Яны скануюць як аднаразовы білет, так і пластыкавую картку – своеасаблівы праязны.

Сучасную тэхналогію плануюць увесці на ўсе атракцыёны ў парках Горкага і Чалюскінцаў. Такая кантрольна-прапускная сістэма ўжо працуе ў Маскве. Акрамя таго, сёлета больш за 10 дзіцячых гульнявых комплексаў з'явяцца ў сталічных парках Перамогі, "Цівалі", Уручча і на бульвары Пуліхава.

 

Iншыя навіны

"Главный эфир" в 21:00 на "Беларусь 1" "Галоўны эфір" у 21:00 на "Беларусь 1" 23.04.2017 15:20 / Грамадства "Галоўны эфір" у 21:00 на "Беларусь 1"