Сямён Дамарад у тэлепраекце "Нашы"

24 мая 2017

Грамадзянская пазіцыя - у мануменце. Душа - у краявідзе. Унікальны выпадак два ў адным: прадстаўнік суровага рэалізму - ён жа тонкі лірык. Сямён Дамарад. Ён працягнуў дынастыю, але апярэдзіў мастака-бацьку. З бабруйскіх майстэрняў вырваўся ў сталічныя галерэі і заваяваў сваёй шчырасцю галоўны палац краіны. Яго выставы - культурная дыпламатыя: па гэтых краявідах замежныя дыпламаты спасцігаюць беларускую самабытнасць, а замежныя госці вязуць палотны для сваіх калекцый. Сямён Дамарад - сёння ў тэлепраекце "Нашы". Глядзіце пасля "Панарамы".