Сакрэты вырошчвання сакавітых кавуноў

27 мая 2015

Кавуны і дыні, вырашчаныя у Мінскай вобласці, з’явяцца на прылаўках магазінаў у сярэдзіне жніўня. Пра гэта нашаму каналу паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Сёлета бахчавымі культурамі ў цэнтральным рэгіёне засадзяць каля 10 гектараў. Сакрэты вырошчвання сакавітых кавуноў на прыкладзе Смалявіцкага раёна вывучаў Аляксандр Харавец.

Вырошчваць кавуны ў гэтай гаспадарцы Смалявіцкага раёна пачалі яшчэ 6 гадоў таму на невялічкім надзеле зямлі ў 20 сотак. Сёлета ж на плошчы 5 гектараў высаджваюць паўтара дзясятка розных сартоў бахчавых. Насенне ў асноўным галандскай, нямецкай, і ўкраінскай селекцый. Гады праз два збіраюцца забяспечыць сябе ўласным насенным матэрыялам. Зараз Ганна Крапіўка – аграном гаспадаркі - актыўна над гэтым працуе.

Людміла Кукса ў кавуновым бізнесе тры гады. Інжынер-тэхнолаг сцвярджае: цеплалюбівыя культуры зусім непатрабавальныя. Галоўнае - своечасова высадзіць у глебу, і хаця б раз на месяц рабіць праполку.

Сёлета ў гаспадарцы вырашылі рызыкнуць. І ў грунт адразу высаджваюць семкі кавуна. У якасці інкубатара паўлітровы слоік.

Акрамя гэтага, такая тэхналогія дазваляе лепш укараніцца раслінам і тым самым у будучым сабраць большы ураджай. Па словах Уладзіміра Крапіўкі, сёлета спадзяюцца сабраць мінімум 60 тон сакавітай ягады з гектара.

Пад адкрытым небам у гаспадарцы вырошчваюць кавуны, а ў цяпліцах дыні. Напрыклад, з гэтых 10 сотак у сярэдзіне жніўня аграрыі разлічваюць сабраць мінімум дзве тоны бахчавых пладоў.

Затраты на вырошчванне мінімальныя, а рэнтабельнасць бахчавых складае 300 працэнтаў, таму фермеры Мінскай вобласці ахвотна займаюцца такім аграбізнесам. На смак паласатая ягада з беларускай прапіскай такая ж салодкая, як і краснадарская ці астраханская. А па цане больш танная. Пакаштаваць смалявіцкія кавуны новага ўраджаю можна будзе на пачатку жніўня.