Сёння ўступае ў сілу забарона на лоўлю рыбы

20 марта 2017

Сезоннае табу звязана з перыядам нерасту. Менавіта ў гэты час шчупак, сом і карп становяцца больш павольнымі – адпаведна лёгкай здабычай. Таму адказнасць для рыбаловаў павышаецца. Штраф павялічыцца ў тры разы. Выключэннем стане толькі аматарская рыбалка.

Вясна – сезон масавага зарыблення. Так у найбліжэйшыя тыдні ў Заслаўскае вадасховішча паселяць амаль чатыры тоны шчупака. А за мінулы год у вадаёмах краіны прыбавілася 30 тон розных відаў рыбы.