Сёння ў сваё прафесійнае свята беларускія адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі

26 июня 2017

Спецыялісты адкажуць на пытанні, звязаныя з працаўладкаваннем, выхадам на пенсію, сацыяльнай падтрымкай і спадчынай - гэта тое, што больш за ўсё цікавіць наша насельніцтва. А напярэдадні на прэс-канферэнцыі да 95-годдзя стварэння адвакатуры стала вядома, што заканадаўства ў гэтай сферы чакае некалькі новаўвядзенняў.

Віктар Чайчыц, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Ёсць такія новаўвядзенні, якія першым чынам вызначылі больш дакладна правы і абавязкі адвакатаў. У тым ліку, чаму наша адвакатура называецца Рэспубліканская калегія адвакатаў, а не Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў. Вельмі шмат такіх змяненняў, якія накіраваныя першым чынам на больш дакладнае разуменне кожнага артыкула закона".

Гісторыя інстытута адвакатуры цесна звязаная з усімі значнымі падзеямі ў жыцці Беларусі. Асноўная задача спецыялістаў - якасная юрыдычная дапамога і прававая пісьменнасць насельніцтва.