Сёння ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік

22 апреля 2017

Зрабіць больш чыстай родную зямлю выйдуць мільёны беларусаў. Да акцыі традыцыйна далучаюцца міністры, парламентарыі, сенатары. Геаграфія акцыі - літаральна кожная вуліца. Зладзіць суботнік можна на рабочых месцах, а таксама добраўпарадкаваць славутасці, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Частка заробленых сродкаў будзе накіраваная на будаўніцтва знакавых беларускіх аб'ектаў.