Сёння раніцай некаторыя вуліцы Брэста нагадвалі Венецыю

28 июня 2017

Навальніцы і шквалісты вецер! Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Моцныя дажджы прагназуюцца па паўднёвым захадзе краіны. Сёння раніцай некаторыя вуліцы Брэста нагадвалі Венецыю. На горад абрынуўся лівень, за некалькі хвілін выпала 43 міліметры ападкаў, а гэта паўтары дэкаднай нормы. Са струменямі ледзь спраўляліся ліўнёўкі. Вада трапляла нават у пад'езды, затапіла ўчасткі ў прыватным сектары. Рух транспарту быў ускладнены. Разам з тым па Брэсцкай вобласці прагназуецца на сёння да 32 градусаў цяпла.