Сёння пройдуць урачыстасці да 10-годдзя кананізацыі Валянціны Мінскай

26 июля 2016

Апошняя жанчына Беларусі, прылічаная да ліку святых. Сёння пройдуць урачыстасці да 10-годдзя кананізацыі Валянціны Мінскай. У адрэстаўраваным Свята-Мікольскім храме ў вёсцы Станькава, дзе калісьці служыў бацька блажэннай святар Фёдар Чарняўскі, дзе хрысцілі саму Валянціну, і дзе яна спявала ў царкоўным хоры, будзе адслужана Боская літургія. Больш за 30 гадоў да сваёй смерці Валянціна Мінская была прыкаваная да ложка і нястомна малілася.

протаіерэй Аляксандр Мікіцкі, настаяцель прыхода храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца:

"Госпад праславіў яе праз цуды. Людзі пачалі прыходзіць да яе, памятаючы аб яе дабрыні, аб яе дапамозе духоўнай, аб яе малітве, праз якую людзі атрымлівалі нават вылячэнне шматразовае. Яны прыходзілі да яе і пасля смерці, просячы яе аб дапамозе, і дапамога прыходзіла практычна неадкладна. Хваробы праходзілі".

Пасля літургіі ў храме вышэйшыя духоўныя асобы Беларусі і сотні паломнікаў адправяцца на могілкі, дзе адбудзецца малебен. Менавіта сюды да Валянціны Мінскай прыходзяць па дапамогу сотні людзей.