Сёння 100 дзён дзеяння ў Беларусі бязвізавага рэжыму

23 мая 2017

За гэты час магчымасцю адкрытых меж ужо скарысталіся больш за 19 000 замежнікаў. Як паказала практыка, новаўвядзенне не паўплывала на бяспеку ў краіне. З пачатку года ў дачыненні да турыстаў, якія прыбываюць праз аэрапорт, заведзена тры крымінальныя справы - дарэчы, гэтыя іншаземцы падарожнічалі па візе. Парушэнні бязвізавых пасажыраў датычацца тэрмінаў знаходжання.

За парушэнне тэрмінаў знаходжання прадугледжаныя альбо папярэджанне, альбо штраф да 50 базавых з магчымай дэпартацыяй з краіны. Дарэчы, з пачатку года пасажырапаток у Нацыянальным аэрапорце вырас на траціну.