Грамадства

Спампаваць

11 Жніўня 2017 15:27

З раніцы да вечара маладзёжныя і сямейныя экіпажы ў полі

Безумоўна, за ўсімі лічбамі і паказчыкамі па намалотах - людзі. З раніцы да вечара маладзёжныя і сямейныя экіпажы ў полі. Многія ўжо намалацілі эталонную тысячу тон і нават палепшылі ўласныя дасягненні. Вялікая ўвага да якасці жніва і стварэння спрыяльных умоў працы для механізатараў.

Наталля Кузьміцкая працягне тэму. У асаблівасцях і ўсіх тонкасцях уборкі збожжа Сяргей Собаль разбіраецца не горш за прафесіяналаў. Участковы інспектар міліцыі ўжо 4 гады свой летні адпачынак плануе на час гарачай пары ў гаспадарцы "Багушэвічы".

Сёлета ў якасці памочніка камбайнера з Сяргеем працуе яго жонка Наталля. Разам весялей, ды і праца ідзе спарней. Хутка сямейны экіпаж пераадолее тысячу тон.

Агульнымі намаганнямі, у тым ліку і тых, хто на час змяніў сваю дзейнасць, каб далучыцца да жніва, вага каравая сёння наблізілася да 4 мільёнаў тон. 1/4 з гэтага адправілі ў засекі камбайнеры Мінскай вобласці.

Безумоўна, за ўсімі лічбамі і паказчыкамі стаяць людзі. Праца кіпіць нон-стоп. Некалькі хвілін на віншаванне і зноў у поле. Бункер камбайна хутка напаўняецца, і спелае збожжа адпраўляецца на сушыльны комплекс.

Дарэчы, калі нельга губляць ні хвіліны, тэхніка і людзі павінны быць у поўнай баявой гатоўнасці. За якасцю правядзення жніва, стварэннем спрыяльных умоў працы для механізатараў, тэхнікай бяспекі і падрыхтоўкай машын да выхаду ўважліва сочаць прафсаюзы.

З улікам высокай тэмпературы паветра, гэтымі днямі на слупку тэрмометра каля 30, а ў полі, дзе працуе тэхніка, адчуваецца значна больш, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый назіраюць за своечасовай дастаўкай пітной вады і харчавання для механізатараў.

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 22 августа Прагноз надвор’я на 22 жніўня 21.08.2017 15:45 / Грамадства Прагноз надвор’я на 22 жніўня