Працаўнікі Белтэлерадыёкампаніі выйшлі на суботнік

22 апреля 2017

Ужо традыцыйна працаўнікі Белтэлерадыёкампаніі выходзяць на суботнік на Макаёнка, 9. Сёлета вядучыя і журналісты холдынгу пасадзілі алею з туй і займаліся генеральнай уборкай дваровай тэрыторыі. Нягледзячы на непагадзь з раніцы, атрымалася выканаць усе работы. У планах зрабіць зялёны парк з вялікай колькасцю жывых раслін і дрэў.

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Для таго, хто працуе, надвор'я не існуе. Для таго, хто працуе, існуе мэта зрабіць нешта, змяніць на лепшае. Планамерна ў суботнікі, акрамя агульных узносаў у агульную скарбонку нашай краіны на добрыя мэты, мы традыцыйна паляпшаем нашу тэрыторыю, каб тут было зручна ўлетку і творчыя планы выношваць, гутарыць і нават падводкі журналістам здымаць на фоне прыгожа пасаджаных дагледжаных газончыкаў".

Рэспубліканскі суботнік сёння праходзіць па ўсёй краіне. У ім прымаюць удзел больш за тры мільёны чалавек.