Прагноз надвор'я на 20 мая

19 мая 2017

Надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў суботу 20 мая ўначы будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, удзень адчуецца ўздзеянне цёплай няўстойлівай паветранай масы. Увага! Удзень у асобных раёнах, пераважна па паўночнай палове краіны, чакаюцца навальніцы.

У Брэсце без ападкаў, уначы +9, удзень +27

У Гродне ападкаў не чакаецца, уначы +10, удзень +27

У Віцебску ўначы без ападкаў - +6, удзень - 23 вышэй за нуль, у другой палове дня кароткачасовы дождж, магчыма навальніца

У Магілёве без істотных ападкаў, уначы 7 цяпла, удзень +22 градусы

У Гомелі ўначы без ападкаў - +6, удзень - 22 цяпла, магчымы невялікі дождж

У Мінску без ападкаў, толькі ўвечары магчымы кароткачасовы дождж, начная тэмпература паветра +8, дзённая +25

У бліжэйшыя дні ў сталіцы чакаецца: у нядзелю кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца, +22, у панядзелак - каля 19 цяпла і без істотных ападкаў

Надвор’е ў суседніх сталіцах: у Маскве +21, ў Вільнюсе таксама 21 цяпла, у Кіеве +20, у Варшаве 25 з плюсам

Надвор’е ў Заходняй Еўропе: у Парыжы +16, у Берліне і

Вене 26 цяпла, у Рыме +27 градусаў.