Праект "Справа жыцця" глядзіце сёння пасля "Панарамы"

30 марта 2017

Агенцтва тэленавін працягвае праект аб унікальных распрацоўках беларускіх навукоўцаў і інжынераў. Гэтым разам мы распавядзем аб справе жыцця канструктараў БелАЗа. Самы вялікі самазвал у свеце! Амбіцыйная ідэя зарадзілася на заводзе яшчэ ў 80-х. Наступным разам аб праекце звышцяжкага шматтонніка ўспомнілі ў 2011. І ўжо праз два гады стварэнне БелАЗа грузападымальнасцю 450 тон здзівіла ўвесь свет. Чаму ў рэкардсмена свету няправільны кузаў і што яго радніць з экскаватарам? 

Праект "Справа жыцця" глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы".