Пра новую экспазіцыю Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны раскажуць на анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by

23 февраля 2017

Месца, дзе захоўваецца гісторыя і дзе яна ажывае. У Дзень абаронцаў Айчыны кіраўніцтва Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны раскажа, як абнаўляецца экспазіцыя комплексу, дзе знаходзяць новыя артэфакты і які шлях праходзіць знаходка перад тым, як апынуцца на выставачнай паліцы. Задайце сваё пытанне на tvr.by у раздзеле "Анлайн-канферэнцыі". Трансляцыю глядзіце сёння ў 11 гадзін на сайце Белтэлерадыёкампаніі.