Святкаванні Дня пажарнай службы пройдуць у Беларусі

21 июля 2017

Заўтра ў сталіцы на праспекце Незалежнасці - парад ратавальнікаў і пажарнай тэхнікі. Старт ў 11 гадзін ад будынка Белдзяржцырка да плошчы Перамогі. Удзел возьмуць узвод ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны, духавыя аркестры, ветэраны службы і юныя ратавальнікі. У сувязі з гэтым у сталіцы заўтра абмяжуюць рух транспарту.

З 11 да 12 гадзін нельга будзе праехаць па праспекце Незалежнасці – ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова. Дарогу перакрыюць ў напрамку Уручча. Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям загадзя планаваць паездкі.