Святочны флэшмоб ля Мінскага трактарнага завода

30 декабря 2016

Святочны флэшмоб сёння раніцай чакаў і тых, хто знаходзіўся ля Мінскага трактарнага завода. Ля цэнтральнай прахадной прайшла незвычайная пераднавагодняя акцыя. Працаўнікі, якія прыехалі на першую змену, выстраілі  свае аўтамабілі ў выглядзе гіганцкай ёлкі. Машын апынулася роўна 100.  У якасці галоўнага ўпрыгожвання - новы трактар BELARUS-1523. На прадпрыемстве адзначылі, што першапачаткова жадалі пабудаваць ёлку з трактароў. Але не знайшлося столькі людзей, якія могуць кіраваць спецтэхнікай.