Дапамогу па догляду дзіцяці да 3-х гадоў будуць пералічваць двойчы на год

26 июня 2017

Дапамогу па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў будуць пералічваць двойчы на год - 1 студзеня і 1 жніўня. Савет Рэспублікі сёння адобрыў змяненні і дапаўненні ў некаторыя законы па пытаннях дапамогі сем'ям з дзецьмі. Законапраект таксама замацоўвае права жанчын атрымаць дапамогу па цяжарнасці і родах у тым выпадку, калі яны сталі на ўлік не толькі ў дзяржаўных, але і іншых арганізацыях аховы здароўя. Мэта дакумента - падтрымаць сацыяльна ўразлівыя слаі насельніцтва. Адзначым, у Беларусі больш за 30 тысяч дзяцей з інваліднасцю. Гэтая катэгорыя патрабуе асаблівай абароны.

Усяго на парадку дня было больш за 20 пытанняў. Так, Беларусь будзе супрацоўнічаць са Славакіяй у сферы ядзернай бяспекі. Сенатары сёння ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі дзвюх краін. Змяненні закрануць і рынак аўтамабільных перавозак. Ён стане больш празрыстым і канкурэнтным. Таксама ў Беларусі з'явіцца фонд развіцця адвакатуры.