Апошні тыдзень ліпеня будзе гарачы, але даждлівы

24 июля 2017

Атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы прынясуць не толькі цёплыя паветраныя масы, але моцны парывісты вецер і навальніцы. У аўторак ноччу караткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя ліўні, днём магчымы град. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны ад 13 да 18 градусаў, днём да 28. У сераду сіноптыкі таксама прагназуюць няўстойлівае і цёплае надвор'е.

Пачатак жніўня, паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, будзе цёплым і маладажджлівым.