Апошнія дні вясны будуць цёплымі, але дажджлівымі

29 мая 2017

Сёння ў сталіцы і Мінскай вобласці магчымы навальніцы і парывісты вецер да 20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі вынеслі штармавое папярэджанне. Кароткачасовыя ападкі магчымыя і ў найбліжэйшыя дні. Пры гэтым тэмпература паветра будзе вар'іравацца ад 20-ці да 25-ці градусаў. Ноччу да 16-ці з плюсам.

А вось пачатак лета вызначыцца прахалодай. Тэмпература паветра ў сталіцы не будзе перавышаць 19 градусаў.