Надвор'е ў Беларусі ў апошні тыдзень лютага будзе падобна на сакавіцкае

20 февраля 2017

Яно будзе няўстойлівым, ветраным, чакаецца мокры снег і дождж. Тэмпература паветра ўначы - да плюс 4, днём - да 8 градусаў цяпла - гэта вышэй за кліматычную норму. На заўтра па краіне зноў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Парывы ветру раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём па паўднёвым захадзе да 18 метраў за секунду.