Першую ў Беларусі аперацыю па аднаўленні разбуранага пазванка правялі ў Гомелі

5 октября 2015

Пры так званай кіфапластыцы не выкарыстоўваецца скальпель. З дапамогай спецыяльнага абсталявання пад рэнтгеналагічным кантролем у цела зламанага пазванка ўводзіцца сіліконавы балон. Для таго каб ён вытрымаў сур'ёзную нагрузку і аднавіў вышыню пазванка, у яго ўводзяць спецыяльны касцяны цэмент. Ён умацоўвае пазванок знутры і не дазваляе яму больш ламацца. Аперацыю правёў нямецкі прафесар Крысціян Касперк. Асістэнтамі былі беларускія нейрахірургі. Пацыентцы 67 гадоў, аперацыя прайшла паспяхова.

Спецыялісты ўпэўненыя, што ў Беларусі новая методыка будзе запатрабаваная ў першую чаргу ў пацыентаў з захворваннямі эндакрыннай сістэмы, а таксама ў тых, хто пакутуе на анкалагічныя захворванні.