Перспектывы развіцця Мінска абмяркоўвалі дэпутаты з прадстаўнікамі Савета Рэспублікі

30 мая 2017

Перспектывы развіцця Мінска на 2017 год абмяркоўвалі сталічныя дэпутаты сумесна з парламентарыямі і прадстаўнікамі Савета Рэспублікі. На пашыраным пасяджэнні ў цэнтры ўвагі былі самыя актуальныя пытанні жыцця сталіцы. Гэта асаблівасці генеральнага плана, будаўніцтва трэцяй лініі метро, а таксама забеспячэнне жыллём шматдзетных сем'яў і развіццё медыцынскага абслугоўвання.

Акрамя таго, адно з ключавых пытанняў, якое абмяркоўвалі ў мэрыі, - узвядзенне сацыяльных аб'ектаў.