Ацяпленне ў школах, дзіцячых садках, сацыяльных і медустановах уключаць ужо заўтра

5 октября 2015

У жылыя дамы цяпло пачне паступаць 7 кастрычніка. І на працягу 3-4 дзён з'явіцца ва ўсіх дамах сталіцы. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміла кіраўніцтва ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама.

Марына Малаева, выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама: "З улікам умоў надвор'я прынята рашэнне, што трэба ўключаць і жыллёвы "фонд. Усе пашпарты гатовыя, і тэмпературны рэжым ва ўсіх будынках будзе не меншы за 18 градусаў цяпла".

Усе спажыўцы і пастаўшчыкі цяпла падрыхтаваліся да халадоў. Пашпарты гатоўнасці атрымалі 117 ЖЭСаў, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя. У сталіцы створаны неабходныя запасы топачнага мазуту і іншых відаў паліва.