Грамадства

Спампаваць

21 Красавіка 2017 15:21

АСВОДу - 145 гадоў

На іх ліку тысячы выратаваных жыццяў. Адной з найстарэйшых арганізацый краіны - АСВОД - 145 гадоў.

За бяспеку на водных аб'ектах у сталіцы адказвае Мінская гарадская арганізацыя таварыства ратавання на водах. У зоне дзейнасці 8 ратавальных станцый - 26 пляжаў і акваторыя 200 тысяч квадратных метраў.

Пра людзей, намаганнямі якіх няшчасных выпадкаў на вадзе менш, рэпартаж Наталлі Кузьміцкай. Гэта, бадай, самы рарытэтны экспанат невялікай, але даволі інфарматыўнай экспазіцыі адзінага ў краіне музея АСВОДа. Разам з выратавальнай амуніцыяй розных часоў гісторыя арганізацыі ў асобах, узнагароды і памятныя знакі. Аднак, безумоўна, самыя каштоўныя прадметы, на самым бачным месцы выставы – лісты з падзякамі за выратаваныя жыцці.

І такіх падзяк нямала. Толькі летась ратавальнікі прадухілілі 120 трагедый. Яшчэ тысячы няшчасных выпадкаў атрымалася папярэдзіць.

Сёння Мінская гарадская арганізацыя АСВОД аб'ядноўвае больш за 150 тысяч чалавек. 8 выратавальных станцый ахопліваюць усе водныя аб'екты сталіцы.

Цнянскае вадасховішча - адно з самых папулярных месцаў адпачынку. Штодзень на выратавальнай станцыі дзяжурная брыгада – рулявыя-матарысты, вадалазы-ратавальнікі, медсястра. Наперадзе па-сапраўднаму гарачы час – з 1 мая адкрываецца купальны сезон.

У іх няма выхадных, нават у сваё прафесійнае свята многія з іх нясуць службу. Ветэранаў, заслужаных ратавальнікаў і ўсіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё АСВОДУ, сёння віншуюць са святам, 145-годдзем арганізацыі. Найлепшая падзяка для кожнага – выратаваныя жыцці, а пажаданне – каб сумныя лічбы наблізіліся на нуля. За апошнія 6 гадоў колькасць ахвяр на вадзе ўжо знізілася на трэць.

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 19 августа Прагноз надвор’я на 19 жніўня 18.08.2017 15:45 / Грамадства Прагноз надвор’я на 19 жніўня