Грамадства

Спампаваць

17 Ліпеня 2017 19:12

Астанкі 19-ці салдат перапахаваныя ў вёсцы Красніца Быхаўскага раёна

Сёння ў вёсцы Красніца Быхаўскага раёна перапахаваныя астанкі 19-ці салдат. Гэта вынік патрыятычнай экспедыцыі "Вахта памяці", што праходзіць па месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета да членаў пошукавага 52-га спецбатальёна Мінабароны далучыліся 7 патрыятычных груп магілёўскай арганізацыі "Вікру", а таксама музейныя работнікі і студэнты. Па адным медальёне, знойдзеным падчас раскопак, удалося высветліць імя і прозвішча загінуўшага чырвонаармейца, ураджэнца Запарожскай вобласці. Ушанаваць яго памяць сёння з Украіны прыехалі сваякі.

Марына Лахтура, сваячка загінуўшага салдата: "Іван Кірылавіч Шутаў - гэта мой стрыечны дзядуля, гэта родны дзядзька маёй мамы. Не страчвалі надзеі яго знайсці. Нізкі паклон да зямлі членам пошукавага атрада, таму што гэтыя людзі (я гаварыла і буду гаварыць) - гэта святыя людзі. Яны не абыякавыя да лёсу кожнага салдата, які загінуў".

Пошукавая экспедыцыя прадоўжыцца ў жніўні ў Чавускім раёне сумесна з патрыятычнымі атрадамі з Ніжняга Ноўгарада.

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 22 июля  Прагноз надвор'я на 22 ліпеня  21.07.2017 15:40 / Грамадства Прагноз надвор'я на 22 ліпеня
В выходные - до плюс 27 У выхадныя – да плюс 27 21.07.2017 15:27 / Грамадства У выхадныя – да плюс 27
Cтартовал cезон грибов Cтартаваў cезон грыбоў 21.07.2017 15:22 / Грамадства Cтартаваў cезон грыбоў